«Шаноўная грамада». Курсы «Мова нанова» адкрылiся ў Мазыры
- 25.03.2021
- 1 318
На пляцоўцы культурна-адукацыйнай платформы «Першы крок» пачала працаваць «Мова нанова» - вядомыя па ўсёй Беларусi моўныя курсы.
Канцэпцыя курсаў – неакадэмiчнае вывучэнне мовы. То бок, уся iнфармацыя – лексiка i граматыка – падаецца праверанай i пiсьменай. Але робiцца гэта ў iнтэрактыўных формах, цiкава i нязмушана, распавядаюць арганiзатары курсаў. Дарэчы, «Мова нанова» - бясплатны курс для ўсiх.
Вядучымi ў Мазыры сталi настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Вера Марцынкевiч i актрыса Мазырскага драматычнага тэатра iмя I. Мележа Iрына Якавец.
- У чым адрозненнi выкладання на курсу ад выкладання ў школе? Па-першае, iншае асяроддзе. Па-другое, няма нормы часу ў 45 хвiлiн. Па-трэццяе, аўдыторыя iншая. У школе настаўнік падпарадкоўваецца патрабаванням праграмы, а тут мы маем магчымасць свабодных зносін. Удзельнiкi – гэта дарослыя людзi, думкi i погляды ў iх iншыя. Тут ёсць свабода, духоўнасць… Я пастаянна думала: iнтэлигенты – гэта як? Якiя яны? Сёння я iх убачыла. Калi я пазнаёмiлася з удзельнiкамi курсаў, то зразумела, што тут мне будзе камфортна. Па магчымасцi, паспрабую запрасiць да ўдзелу iншых выкладчыкаў беларускай мовы i лiтаратуры, - распавяла Вера Iванаўна.
Зараз настаўнiца працуе метадыстам у Мазырскiм дзяржаўным медыцынскiм каледжы, дзе таксама вядзе беларускамоўны факультатыў. Прызнаецца, што курсы «Мова нанова» для яе – яшчэ адна магчымасць займацца любiмай справай.
На першы занятак курсаў «Мова нанова» у Мазыр завiтаў вядомы беларускi музыка, лiдэр гуртоў «Рэха» i «Гаротнiца» Андрусь Такiнданг, якi даў для ўдзельникаў невялiкi акустычны канцэрт i натхнiў на паспяховае вывучэнне беларускай лексiкi i граматыкi.
Заняткi па курсу «Мова нанова» на платформе «Першы крок» будуць праводзiцца два разы на месяц. Удзельнiчаць можна па папярэднiм запiсы (у дырэкт iнстаграм-акаунта «Першы крок» @pershykrokmozyr).
Алена Мельчанка.
Фота: “Першы крок”